Прэм'ер Літвы сустрэнецца з Лукашэнкам і наведае месца злачынстваў НКВД

Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс у панядзелак прыедзе ў Беларусь, дзе сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Як паведамляе сайт ru.delfi.lt, Кубілюс наведвае нашу краіну на запрашэнне прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.  Падчас візіту таксама запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі літоўскага бізнэсу ў Беларусі і грамадскасцю краіны. Андрус Кубілюс наведае месца злачынстваў НКВД у Чэрвені, дзе летам 1941-га былі расстраляныя палітвязні, а сярод іх і літоўскія грамадзяне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі