Прэм’ер-міністр Сербіі Ваіслаў Каштуніца падаў у адстаўку
Па словах кіраўніка ўрада, больш няма магчымасці далейшай працы ў гэтым складзе. Таму, паводле яго слоў, трэба вярнуць мандат народу. “Калі ўрад не мае адзіную палітыку, не можа функцыянаваць, то гэта канец ураду,” — сказаў прэм’ер.
Пазачарговыя парламенцкія выбары Каштуніца прапануе правесці 11 траўня адначасова з выбарамі ў мясцовыя органы кіравання. У панядзелак прапанова аб роспуску парламента і правядзенні пазачарговых выбараў будзе пададзена прэзідэнту краіны, паведамляе сайт b92.
Крыніцай супярэчнасцяў ва ўрадзе стала пазіцыя адносна самаабвяшчэння незалежнасці Косава. Каштуніца абвінаваціў празаходніх міністраў у слабай падтрымцы барацьбы за захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці Сербіі. 7 сакавіка сербскі ўрад адхіліў праект рэзалюцыі парламента па Косаве, у якім гаворка ідзе аб адмове супрацоўніцтва з ЕС.
Каштуніца падкрэсліў, што Сербія не можа ўступіць у Еўрасаюз да таго часу, пакуль краіны ЕС не зменяць сваю пазіцыю па пытанні Косава.