Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі сёння адзначае сваё 56-годдзе

Дзень нараджэння сёння адзначае прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Яму споўнілася 56 гадоў.
Нагадаем, Сяргей Сідорскі нарадзіўся ў Гомелі. У 1976 годзе ён закончыў электратэхнічны факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Доктар тэхнічных навук. Са снежня 2003 года Сідорскі займае пасаду прэм'ер-міністра нашай краіны.

"Ежедневник" паведамляе, што з днём нараджэння Сяргея Сідорскага павіншаваў яго расійскі калега Ўладзімір Пуцін, які адзначыў "багаты досвед і высокі прафесіяналізм" беларускага прэм'ера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі