Прэм'ер Сідорскі паабяцаў, што рэзкага росту цэнаў не будзе

Рэзкага росту цэнаў у Беларусі дапушчана не будзе. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі.
Ва ўмовах дэвальвацыі расійскага рубля, украінскай грыўны, беларускага рубля цэны мусяць падняцца. "Але я як кіраўнік ураду стаю на той пазіцыі. што цэны мусяць улічваць не толькі дэвальвацыю, але і адэкватна рэагаваць на змены на знешніх рынках", - заявіў Сідорскі.

Прэм'ер падкрэсліў, што цяпер вядзецца праверка ўсіх рынкаў краіны, прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. "Мы павінны зрабіць усё, каб цэны былі абгрунтаванымі", - сказаў ён.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі