Прэм'ера "Чалавека-ваўка" зноў перанесеная
Кінакампанія Universal Pictures чарговы раз перанесла прэм'еру рымейку класічнага фільма жахаў "Чалавек-воўк". Як паведамляе рэсурс Shock Till You Drop, замест 6 лістапада 2009 года
карціна Джо Джонстана выйдзе ў пракат 12 лютага 2010 года. Прычыны, па
якіх была адкладзеная прэм'ера, не ўдакладняюцца. Хутчэй за ўсё, гэта
адбылося з-за пераздымак часткі эпізодаў карціны.
Раней паведамлялася, што рэжысёру не спадабалася выгляд пярэваратня і ён вырашыў змяніць яго. Дадатковыя сцэны здымаліся пад кіраўніцтвам другога рэжысёра Віка Армстранга на працягу шасці тыдняў.
Выканаўцу галоўнай ролі Бенісіа дэль Тора давялося вярнуцца ў Вялікабрытанію на гэты час, а эпізоды з Энтані Хопкінсам здымаліся ў Лос-Анжэлесе, дзе знаходзіўся сам Джонстан, які курыруе накладанне апошніх спецэфектаў.
Нагадаем, што "Чалавек-воўк" - рымейк фільма жахаў 1941 года рэжысёра Джорджа Вагнера з Лонам Чэйні і Клодам Рэйнасам у галоўных ролях.
Герой карціны Лары Тэлбат прыязджае дамоў ва Ўэльс, каб прымірыцца з бацькам. Але Тэлбат забівае ваўка, што напаў на мясцовую дзяўчыну і ператвараецца ў пярэваратня. А ў выніку гіне ад рукі бацькі.
Фота: myst-library.ru