Прэм'еры Сідорскі і Цімашэнка сустрэнуцца ў Кіеве 8 чэрвеня
Сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і кіраўніка ўраду Ўкраіны Юліі Цімашэнка запланаваная на 8 чэрвеня ў Кіеве. Пра гэта паведаміла амбасада Ўкраіны ў Беларусі, якая адзначае, што павестка сустрэчы яшчэ ўзгадняецца. БелаПАН нагадвае, што на сустрэчы 6 траўня ў Гомелі кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка дамовіліся, што яшчэ ў другой палове траўня Сідорскі наведае Кіеў, дзе сустрэнецца з Цімашэнка. Раней сустрэча прэм'ераў планавалася ў канцы студзеня, але не адбылася.