Прэс-сакратар прэзідэнта Літвы абвергла інфармацыю пра размяшчэнне ПРА
Прэс-сакратар прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса Рыта Грумайтэ абвергла паведамленні пра магчымае размяшчэнне элементаў ПРА ЗША на тэрыторыі краіны.
Спадарыня Р. Грумайтэ запэўніла, што пазіцыя Літвы па гэтым пытанні засталася нязменнай і кіраўніцтва не збіраецца весці перамовы з ЗША на гэты конт.