Прэс-служба Беларускай АЭС абвергла звесткі пра няшчасныя выпадкі ў 2017 годзе

Прэс-служба Беларускай АЭС абвергла звесткі пра няшчасныя выпадкі ў 2017 годзе

Будаўніцтва Беларускай АЭС вядзецца ў штатным рэжыме — з такой заявай выступіў аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязей АЭС. 

Нагодай для заявы сталі паведамленні пра няшчасныя выпадкі, якія нібыта нядаўна адбыліся на атамнай электрастанцыі. Паводле звестак СМІ, два зваршчыкі загінулі пры выбуху газавай устаноўкі. Таксама паведамлялася пра смерць мантажніка пры падзенні з вышыні. 

"У сувязі з гэтым РУП "Беларуская АЭС" інфармуе: у 2017 годзе няшчасных выпадкаў са смяротным вынікам, а таксама няшчасных выпадкаў з цяжкім вынікам, звязаных з падзеннем з вышыні, на пляцоўцы будаўніцтва не было", — гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі