"Прессбол": Аляксандр Глеб прызнаны найлепшым футбалістам года ў Беларусі

Газета "Прессбол" зладзіла традыцыйнае апытанне наконт найлепшага футбаліста года ў Беларусі. Гэта ўжо 26-е такое апытанне. І ў шосты раз яно завяршылася перамогай Аляксандра Глеба. У спартовым "рэферэндуме" прымалі ўдзел трэнеры нацыянальнай зборнай, клубаў вышэйшай лігі, футбольныя спецыялісты з федэрацыі футболу, капітаны нацыянальнай, моладзевай зборнай, усіх клубаў вышэйшай лігі і "Мінску", які вярнуўся ў наймацнейшы дывізіён. Таксама сваё слова сказалі суддзі, якія прыцягваліся да абслугоўвання матчаў вышэйшай лігі, і журналісты, якія асвятлялі футбольную тэматыку ў друку і эфіры.

Першае месца заняў паўабаронца нацыянальнай зборнай Аляксандр Глеб.  Другое месца атрымаў форвард нацыянальнай зборнай і футбольнага клуба БАТЭ Віталь Радзівонаў, трэцяе — хаўбек зборнай Беларусі і футбольнага клуба "Растоў" Аляксандр Кульчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі