Прэзентацыя на Еўрарадыё: альбом “Ева” ад гурта RetroElektro

У альбом увайшло 10 кампазіцый. Музыкі акрэслілі “Еву” як рок-оперу, бо "альбом цалкам адпавядае канонам і стандартам гэтага жанру". Як распавёў Еўрарадыё лідар каманды Цім Эрна, гэта сюжэтны альбом, які распавядае пра галоўнага героя, Адама.

“У нашым бачанні Адам — гэта звычайны хлопец, якіх тысячы вакол нас. Яго нечакана забіраюць на фронт, а дома ён пакідае сваю каханую, Еву. На фронце Адам сутыкаецца з рознымі дылемамі, якія мусіць вырашыць. Напрыклад, яму чакае сустрэча са Змеем, які спрабуе зрабіць з Адама пакорнага воіна. І вось яму трэба будзе вырашыць, стаць яму героем для Радзімы, ці стаць здраднікам. А, галоўнае, яму трэба будзе адказаць на пытанне, ці існуе вайна ў прынцыпе”.

Музычна альбом атрымаўся вельмі разнапланавым. У “Еве” RetroElektro прытрымліваюцца абранага жанра арт-рок, але акрамя гэтага на пласцінцы ёсць элементы гранжа, пост-панка, класічнага рок-н-рола і сімфанічнага рока.

“Альбом настолькі разнапланавы, таму што кожная песня па сутнасці — арыя, — працягвае Цім Эрна. — Таму мы не абмяжоўвалі сябе канкрэтным стылем. У “Еву” змясціліся і гучныя, маштабныя кампазіцыі з хараламі і сімфанічнай секцыяй, і цяжкія гранжавыя песні, і панк-рок. І нават да поп-панка мы умудрыліся звярнуцца!”

Запісам і звядзеннем альбома займаўся Цім Эрна. У працы над мастарынгам музыку дапамог Артур Сцяпанаў, вядомы па супрацоўніцтве з гуртом Navi. Канцэртная прэзентацыя альбома “Ева” адбудзецца 25 студзеня 2015 года ў мінскім клубе TNT.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі