Прэзідэнцкія выбары адбудуцца 12 снежня?
На 7 верасня Лукашэнка склікае пазачарговае паседжанне Палаты прадстаўнікоў. На ім, магчыма, і прызначаць дату выбараў.
Як паведаміў Еўрарадыё дэпутат Уладзімір Здановіч, парламентары збяруцца для разгляду пытанняў парадку дня, вызначаных на паседжанні 30 чэрвеня. Паведамляецца, што будуць разглядацца закон аб бюджэце, змены ў Падатковы і Бюджэтны кодэксы, а таксама іншыя пытанні.
Здановіч: “Гэта была просьба ад нашага парламента - Палаты прадстаўнікоў. Мы прымалі такое рашэнне, звярнуцца да кіраўніка краіны ў сувязі з прыняццем праекта бюджэту на чарговы фінансавы год”.
Ці будзе на паседжанні разглядацца пытанне прэзідэнцкіх выбараў - не паведамляецца. Але не выключана, што менавіта 7 верасня дэпутаты прызначаць дату выбараў. Нагадаем, што дата прэзідэнцкіх выбараў абвяшчаецца за 3 месяцы да іх правядзення. Адпаведна, гэта можа быць ужо 12 снежня.
15:02 Шаўцоў: Выбары пройдуць да магчымага крызісу з-за цэнаў на газ
Палата прадстаўнікоў хутчэй за ўсё збярэцца, каб прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў. Такое меркаванне выказаў палітолаг Юры Шаўцоў у гутарцы з Еўрарадыё.
На думку эксперта, выбары будуць прызначаныя на канец 2010 года, бо гэты час найбольш выгадны ўладзе.
Шаўцоў: "Калі ў нас прызначаць выбары, напрыклад, у снежні, то яны пройдуць да крызісу, які можа адбыцца пад Новы год з-за цэн на газ. Тады ў нас будзе кансалідаваная ўлада, якая будзе мець крэдыт народнага даверу на рэзкія дзеянні, як гэта заўжды бывае пасля выбараў".
Фота: Радыё "Свабода"