Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць прызначыць на 26 верасня?
Пра гэта паведамляе nn.by. Па звестках выдання, 16 чэрвеня Палата прадстаўнікоў разгледзіць на сваім паседжанні праект пастановы аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў. Паведамляецца, што выбары могуць прызначыць на 26 верасня. Прэс-служба Палаты прадстаўнікоў праўдзівасць гэтых звестак не падцвердзіла, спаслаўшыся на адсутнасць інфармацыі.