Прэзідэнт Абхазіі Рауль Хаджымба падаў у адстаўку

Пратэстоўцы захапілі адміністрацыю прэзідэнта ў Сухуме / Reuters
Пратэстоўцы захапілі адміністрацыю прэзідэнта ў Сухуме / Reuters

12 студзеня, на чацвёрты дзень масавых пратэстаў у Сухуме прэзідэнт Абхазіі Рауль Хаджымба сышоў у адстаўку.

Раней у гэты дзень Цэнтрвыбаркам Абхазіі прызначыў на 22 сакавіка паўторныя прэзідэнцкія выбары. Улады збіраліся аспрэчваць гэтае рашэнне. Аднак, падобна да таго, што Хаджымба перадумаў.

Ці будзе ён удзельнічаць у перавыбарах прэзідэнта, пакуль невядома.

9 студзеня ў сталіцы Абхазіі Сухуме пачаліся вулічныя пратэсты. Дэманстранты патрабавалі прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў прэзідэнта, якія прайшлі ў два туры 25 жніўня і 8 верасня 2019 года. Рауль Хаджымба выйграў другі тур выбараў з 47,39% галасоў. Аднак яго супернік Алхас Квіцынія не прызнаў вынікаў выбараў і аспрэчыў іх у судзе.

Яшчэ 9 студзеня пратэстоўцы прарваліся ў будынак адміністрацыі прэзідэнта Абхазіі і ўжо чацвёрты дзень ўтрымліваюць яго. Супраць іх распачатая крымінальная справа аб масавых беспарадках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі