Прэзідэнт адправіў у адстаўку куратара будаўніцтва АЭС у Беларусі

Указам прэзідэнта ад 3 студзеня Уладзімір Цімашпольскі вызвалены ад пасады намесніка старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэтая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Прававыя падставы рашэння кіраўніка дзяржавы пакуль невядомыя. На гэтай пасадзе Уладзімір Цімашпольскі працаваў з 2004 года. Апошнім часам ён курыраваў праект будаўніцтва першай беларускай атамнай электрастанцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі