Прэзідэнт Аргенціны пахрысціла дзіця гей-пары
Двухмесячная Ума Асуль была ахрышчаная ў Кардове. Дзяўчынка нарадзілася ў сям’і лесбіянак.
Бацькі кажуць, што выбралі ў хросныя прэзідэнта Крысціну Фернандэс дэ Кіршнер за яе падтрымку аднаполых шлюбаў.
Такія саюзы дазволеныя ў Аргенціне, нягледзячы на пратэсты з боку каталіцкай царквы. Афіцыйна царква супраць гомасэксуальных шлюбаў, аднак некаторыя іерархі выступаюць за больш мяккі падыход да гэтага пытання.
У адным са сваіх выступаў Папа Францішак заявіў, што ўсе дзеці маюць права прайсці абрад хрышчэння.
Адметна, што прэзідэнт Аргенціны не прысутнічала асабіста на хрышчэнні і даслала на цырымонію свайго прадстаўніка, перадае ВВС.