Прэзідэнт Эстоніі і Pussy Riot адкрылі фэст Tallinn Music Week

Пасля прамовы прэзідэнта Эстоніі Тоомаса Хендрыка Ільвеса пра важнасць мастацтва для сучаснага грамадства пачалася канферэнцыя. У яе межах музычны крытык Арцемій Троіцкі правёў дыскусію з Pussy Riot на тэму "Культурны бунт — артысты і музыка супраць таталітарнай улады".


"Не сакрэт, што музыка ў нас так сабе, але мэты стварыць добрую музыку мы і не ставілі. Мы свядома прытрымліваемся канцэпцыі кепскай музыкі, кепскіх тэкстаў і кепскай рыфмы. Для нас важны палітычны пратэст, а не музыка. Таму і выходзіць на сцэну ў межах канцэртаў мы не збіраемся, хоць прапановы ёсць", — патлумачыла  пазіцыю гурта Надзея Талаконнікава.


Канцэртная праграма Tallinn Music Week стартавала 27 сакавіка. На 12 пляцоўках ужо выступілі каля 50 калектываў з Эстоніі, Фінляндыі, Венгрыі, Расіі.


Беларусь на фэсце прадстаўляюць адразу чатыры каманды: рок-гурты "Петля пристрастия" і Super Besse, блюзавая фармацыя Devil Dandies і фолк-гурт "Ветах". Прадстаўнікі ўсіх гуртоў могуць узяць удзел у канферэнцыі, дзе сваім досведам працы ў музычнай сферы дзеляцца спецыялісты з усяго свету.


Партнёр Tallinn Music Week у Беларусі — сайт Experty.by.

Фота: rus.err.ee
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі