Прэзідэнт Казахстана наведае Беларусь да 27 лістапада
Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў плануе ў бліжэйшым часе наведаць Беларусь з працоўным візітам. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе казахскага лідэра: “Мы плануем ажыццявіць працоўны візіт. Плюс удзел у ЕўрАзЭС. Дакладныя даты пакуль назваць не магу, бо мы самі чакаем адказу зверху, але гэта будзе бліжэй да пасяджэння ЕўрАзЭС”.
Нагадаем, пасяджэнне Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў адбудзецца ў Мінску 27 лістапада.
Нагадаем, пасяджэнне Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў адбудзецца ў Мінску 27 лістапада.