Прэзідэнт Літвы абвясціў пра планаваны саміт ЕС па Беларусі
Пасля размовы з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлям Мішэлям "была дасягнута дамоўленасць абмеркаваць і адказаць на сітуацыю ў Беларусі на найвышэйшым узроўні ў ЕС" з улікам "павагі да дэмакратычных каштоўнасцяў, правоў і свабод чалавека", - паведаміў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа на сваёй Фэйсбук-старонцы.
Літоўскі лідэр пракаментаваў і сітуацыю з відэазваротамі Святланы Ціханоўскай. "Ніводны чалавек пры сваім розуме не паверыць, што відэа Ціханоўская запісала дабраахвотна. Гэта толькі яшчэ адзін доказ таго, якія метады выкарыстоўваць, каб зламіць дух чалавека і народа", - напісаў Гітанас Наўседа. Ён дадаў, што Літва "заўсёды дасць прытулак сілам, якія гатовыя ствараць свабоду і дэмакратыю".
Раней саміт па Беларусі Еўрасаюзу прапаноўваў правесці польскі прэм'ер-міністр Матэуш Маравецкі.