Прэзідэнт ПАСЕ можа наведаць Беларусь у бліжэйшыя паўгода
Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Луіс Марыя дэ Пуч можа наведаць Беларусь у бліжэйшыя паўгода.
Пра гэта ён паведаміў на сустрэчы з беларускімі журналістамі 23 чэрвеня ў Страсбургу.
Ён зазначыў, што 7 верасня ў Парыжы Бюро ПАСЕ будзе прымаць рашэнне на аснове сённяшняй рэзалюцыі асамблеі і "складаць "дарожную карту" далейшага развіцця адносінаў Савета Еўропы і Беларусі".
Па словах дэ Пуча, ён хацеў бы даведацца, што думаюць у Беларусі наконт прынятай рэзалюцыі, і хацеў бы ўбачыць, ці будуць сігналы аб тым, што ёсць жаданне працаваць з ПАСЕ далей.
Прэзідэнт ПАСЕ падкрэсліў, што калі ён прыедзе ў Беларусь у бліжэйшыя паўгода, то гэта будзе азначаць, што "ў нас усё добра".
БелаПАН