Прэзідэнт Польшчы: Мы павінны дапамагаць беларусам на шляху да дэмакратыі
Пра гэта Браніслаў Камароўскі заявіў 29 сакавіка падчас выступу ва ўніверсітэце Тарту ў Эстоніі.
Паводле прэзідэнта, Польшча з'яўляецца прыхільнікам цвёрдага курсу ў адносінах да ўладаў Беларусі. "Нельга рабіць выгляд, што там не збіваюць людзей. Нельга рабіць выгляд, што не бачым, што там няма дэмакратыі. Мы павінны ужываць адназначныя крытэрыі дзеля ацэнкі дзейнасці ўлады і мець мужнасць дапамагаць беларусам на шляху да дэмакратыі і свабоды", — перадае ягоныя словы сайт сайт wp.pl.