Прэзідэнт Польшчы прапануе стварыць блок краін ад Балтыкі да Чорнага мора

Анджэй Дуда, які 6 жніўня афіцыйна зойме пасаду прэзідэнта Польшчы, выступіў з глабальнай палітычнай ініцыятывай. Ён прапаноўвае стварыць партнёрскі блок краін ад Балтыйскага да Чорнага мора, паведамляюць інфармагенцтвы.

"Я прыхільнік умацавання супрацоўніцтва дзяржаў гэтага рэгіёну — ад Балтыйскага мора ў напрамку Адрыятыкі і Чорнага мора. У гэтых краін агульны досвед другой паловы XX стагоддзя і часта агульныя праблемы, як у галіне бяспекі, так і эканомікі", — заявіў палітык. Дарэчы, у нашай краіне ідэю Балта-Чарнаморскага саюзу ў 1990-я гады прапагандавай БНФ.

У сферы знешняй палітыкі Дуда схіляецца да актыўнай пазіцыі Польшчы на ​​міжнароднай арэне. Па яго словах, у замежнай палітыцы не будзе рэзкіх зменаў, але будуць папраўкі, і часам глыбокія.

Таксама польскі прэзідэнт заявіў, што зацікаўлены ў падтрымцы добрых адносінаў у NATO і партнёрскіх адносінах з Нямеччынай і Францыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі