Прэзідэнт Польшчы сустрэнецца з лідарамі Саюза Палякаў
23 лютага ў Варшаве адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў неафіцыйнага Саюза Палякаў на Беларусі з прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім.
Як паведаміла t-styl.info старшыня арганізацыі Анжаліка Арэхва, Камароўскі запланаваў сустрэчу з прадстаўнікамі СПБ пасля іх звароту з просьбай дапамагчы ў справе пераследу і арышту Анджэя Пачобута ды іншых сябраў арганізацыі.
Пагаршэнне сітуацыі польскай меншасці ў Беларусі, а таксама арышт Анджэя Пачобута, старшыні Галоўнай Рады СПБ, які зараз адбывае пакаранне ў выглядзе 15 сутак арышту за удзел у мірнай дэманстрацыі 19 снежня, стануць асноўнымі тэмамі размовы прадстаўнікоў СПБ з Камароўскім.