Прэзідэнт Польшчы заклікаў падтрымаць беларускую апазіцыю

Такую заяву зрабіў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, выступаючы ў мястэчку Кузніца на польска-беларускай мяжы.

Камароўскі таксама сказаў, што ўзмацненне пераследу беларускімі ўладамі апазіцыі перашкаджае нармальнаму супрацоўніцтву паміж польскім і беларускім дзяржавамі.

Гаворка ідзе, сярод іншага, і пра нежаданне беларускага боку далучыцца да сістэмы малога прыгранічнага руху, што дазваляе жыхарам памежных рэгіёнаў наведваць суседнюю краіну без наяўнасці візы.

Прэзідэнт Польшчы звярнуў увагу на тое, што ў Мінску аднаму з удзельнікаў пратэстаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў ужо вынеслі жорсткі вырак. Камароўскі заявіў, што Варшава, у рамках існага міжнароднага заканадаўства, будзе працягваць падтрымліваць тых грамадзян Беларусі, якія імкнуцца да пабудовы ва ўласнай дзяржаве грамадзянскай супольнасці.

На наступным тыдні таксама польскі парламент мае намер прыняць рэзалюцыю, у якой будуць рэзка асуджацца "грубыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі", паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі