Прэзідэнт Туркменістана абяцае прадаваць Еўропе газ

Туркменістан гатовы прадаваць Еўропе газ. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Гурбангулы Бердымухамедаў. Нагадаем, Туркменія валодае аднымі з самых вялікіх запасаў газу ў свеце і з’яўляецца другім пасля Расіі буйным яго пастаўшчыком. Зараз увесь экспарт туркменскага газу праходзіць па газаправодзе, які кантралюецца расійскім “Газпромам”.

Бердымухамедаў мае намер знайсці альтэрнатыўныя шляхі экспарту. У прыватнасці, разглядаецца праект пастаўкі газу і нафты ў Еўропу праз Каспійскае мора, Азербайджан і Турцыю.

Газета.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі