Прэзідэнт выдаў таленавітай моладзі 300 мільёнаў рублёў

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне Савета спецыяльнага прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.
У адпаведнасці з гэтым дакументам каля 300 мільёнаў рублёў пералічваецца Міністэрству культуры для ўзнагароджання таленавітых маладых людзей і мастацкіх калектываў, якія маюць значныя творчыя дасягненні ў 2007 годзе.

У прыватнасці, як распавялі ў прэс-службе прэзідэнта, гранд-прэмія і званне лаўрэата спецыяльнага фонду прэзідэнта прысвоены ўладальніку Гран-пры “Славянскага базару” Андрэю Кунцу і пераможцу дзіцячага "Еўрабачання-2007" Аляксею Жыгалковічу.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі