Прэзідэнт ЗША абвясціў, што забіты лідар “Ісламскай дзяржавы”
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што амерыканскія вайскоўцы забілі лідара групоўкі “Ісламская дзяржава” аль-Багдадзі. Такую заяву Трамп зрабіў падчас афіцыйнага тэлезвароту, перадае Бі-бі-сі.
Аль-Багдадзі быў мэтай нумар адзін для амерыканскіх вайскоўцаў. Калі вызначылі яго месцазнаходжанне, то 11 дзяцей, якія знаходзіліся ў тым самым доме, былі выведзеныя з будынка.
Пасля паветранага ўдару Багдадзі спрабаваў уцячы праз падземны тунель, але безвынікова. Ён узарваў сябе разам з яшчэ трыма дзецьмі, паведаміў Трамп. Паветраны ўдар прыпаў на тэрыторыю прыкладна ў 5 км ад мяжы Турцыі і Сірыі — блізка да раёна, які пасля ўварвання турэцкага войска перайшоў пад патруляванне расіян.
Аль-Багдадзі перастаў з’яўляцца на публіцы з 2014 года. З тых часоў неаднаразова заяўлялі, што ён паранены або забіты.