Прэзідэнта Літвы выпісалі з лякарні
Прэзідэнт Літвы 81-гадовы Валдас Адамкус у суботу быў выпісаны з Віленскай універсітэцкай клінічнай лякарні, паведамляе Lenta.ru.
Адамкус быў шпіталізаваны ў сераду з дыягназам "арытмія". Планавалася, што ён будзе выпісаны ў пятніцу пасля медыцынскага агляду, аднак лекары палічылі неабходным імплантаваць Адамкусу кардыёстымулятар. Аперацыя па ўжыўленні апарата была праведзеная ў пятніцу.
Паведамляецца, што пасля выпіскі Адамкус адчувае сябе добра, аднак лекары параілі яму пазбягаць стрэсавых сітуацый і фізічных нагрузак. Да працы прэзідэнт вярнуўся яшчэ ў пятніцу, пасля аперацыі.