Прэзідэнту Ізраіля ўручылі беларускае пасведчанне пра нараджэнне

Дакумент пацвярджае, што Шымон Перас з'явіўся на свет 2 жніўня 1923 года на беларускай зямлі ў вёсцы Вішнева, паведамляе БЕЛТА.



Памятнае пасведчанне пра нараджэнне Шымону Перасу ў рэзідэнцыі кіраўніка ізраільскай дзяржавы ўручыў прадстаўнік беларускага МЗС Ігар Ляшчэня. Раней на працягу шасці гадоў ён узначальваў беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Ізраілі.



Падчас сустрэчы з Перасам Ляшчэня падкрэсліў, што прэзідэнта Ізраіля заўсёды рады бачыць на яго малой радзіме.



Выдача памятнага пасведчання пра нараджэнне стала адным з мерапрыемстваў, арганізаваных у Беларусі ў сувязі з 90-годдзем славутага земляка. Нагадаем, што 29 траўня ў Вішневе ў прысутнасці дачкі Пераса Цвіі Вальдэн адкрылі памятную шыльду на хаце, у якой нарадзіўся і вырас прэзідэнт Ізраіля.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі