Прэзідэнты Беларусі і Расіі cустрэліся ў падмаскоўных Горках

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў на сустрэчы 10 красавіка абмеркавалі вынікі саміта "Вялікай дваццаткі" і пытанні двухбаковых адносінаў, перадае РІА Новости з падмаскоўных Горак. Мядзведзеў паінфармаваў Лукашэнку пра тое, што лідэры "Вялікай дваццаткі" на саміце ў Лондане дамовіліся пра сумесныя захады па ратаванні глабальнай эканомікі, выпрацавалі стратэгію прадухілення крызісаў у будучыні і прынялі найбуйнейшы ў гісторыі пакет кан'юнктурных мер. Галоўны вынік — на працягу паўтара года G20 выдзеліць 5 трлн. долараў на вырашэнне эканамічных праблем. Пятая частка гэтай сумы дастанецца Міжнароднаму валютнаму фонду. Сродкі, што выдзяляюцца МВФ, пойдуць на аднаўленне крэдытавання, рост эканомікі і стварэнне працоўных месцаў.

Пра іншыя пытанні, якія вырашаліся на сустрэчы Лукашэнкі з Мядзведзевым, не паведамляецца.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі