The Prodigy прыляцелі!(фота)

4-га кастрычніка ўвечары чартарным рэйсам з Рыгі ў аэрапорт "Мінск-2" прыляцела каманда The Prodigy. Нягледзячы на тое, што інфармацыя пра прыбыццё гурта ў Мінск была сакрэтнай, на выхадзе з VIP-зала аэрапорта знакамітых брытанцаў  віталі беларускія прыхільнікі.

У Мінск калектыў прыехаў у поўным складзе, уключаючы Ліэма Хоўлета, Максіма Рэаліці, Кейта Флінта і канцэртных музыкаў. Кейт схаваўся ад відэа і фотакамер, а Ліэм з Максімам раздалі аўтографы прысутным. "Мы прывезлі новы альбом і лепшыя песні – чакаем усіх на канцэрце!" – сказаў Ліэм

 Тым часам стадыёне "Дынама" завершаны мантаж абсталявання. Да таго ж гурт прывёз з сабою 2 грузавікі асабістай апаратуры. Нагадаем, гледачоў чакае 500кВт гука, 300 кВт свету, а таксама 2 аграмадныя светадыёдныя экраны 6 на 6 метраў, а футбольнае поле пераўтворыцца ў мега-танцпол.

Выступ The Prodigy адбудзецца 5-га кастрычніка ў рамках "UltraMusicFestival" і працягнецца не менш за паўтары гадзіны. Таксама на сцэну выйдуць: Dub FX (Аўстралія-Брытанія), The Proxy (Расія), Drum Ecstasy (Беларусь), 4 Kuba (Беларусь) і іншыя.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі