Пратэстоўцы пад БЧБ-сцягамі перакрылі трасу на мяжы Беларусі і Літвы

Пратэстоўцы перакрылі трасу на мяжы Беларусі і Літвы
Пратэстоўцы перакрылі трасу на мяжы Беларусі і Літвы

19 чэрвеня пратэстоўцы пад БЧБ-сцягамі перакрылі трасу і спыняюць фуры на мяжы Беларусі і Літвы. У акцыі ўдзельнічаюць каля 20 прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Літве. Яна праходзіць мірна. Непадалёк ад пратэстуючых стаіць аўтамабіль літоўскай паліцыі.

Акцыі на межах Беларусі з Польшчай, Літвой і Украінай пачаліся ў сярэдзіне чэрвеня. Пратэстоўцы разбіваюць ля пагранпераходаў намётавыя мястэчкі і час ад часу перакрываюць рух па трасах, што звязваюць Беларусь і Еўрасаюз. Так яны прыцягваюць увагу да парушэнняў правоў чалавека, якія дапускаюць беларускія ўлады.

Акцыя ўзгодненая на дзве гадзіны — з 13-й па 15-ю.

Паглядзець відэа з сённяшняй акцыі можна ў тэлеграм-канале Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі