Пры абвале казармы ў Омскай вобласці Расіі загінулі 18 чалавек (відэа)

У Омскай вобласці 12 ліпеня абваліўся пад'езд у чатырохпавярховым будынку казармы вучэбнага цэнтра паветрана-дэсантных войскаў. Падчас здарэння ў будынку знаходзіліся каля 40 чалавек. Па звестках Мінабароны Расіі на раніцу 13 ліпеня, пры абвале загінулі 18 чалавек, 19 трапілі ў бальніцы, 5 — шукаюць.

У вайсковым следчым ўпраўленні па Омскім гарнізоне з нагоды абвалу пачалі крымінальную справу аб халатнасці.

Паводле неафіцыйных звестак, прычынай абвалу казармы маглі стаць парушэнні пры рамонце будынка. Паведамляецца, што якраз нядаўна ў казарме праводзіўся рамонт. Мяркуецца, што падчас яго маглі быць дапушчаныя памылкі, у тым ліку маглі быць зробленыя змены ў канструкцыі будынка.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі