Пры выбуху ў Багдадзе загінулі 35 чалавек

Пры выбуху ў Багдадзе загінулі 35 чалавек

У сталіцы Ірака Багдадзе пры выбуху смяротніка на замініраванным аўтамабілі загінулі не менш за 35 чалавек, 61 чалавек атрымаў раненні, паведамляюць інфармагенцтвы. Сярод загінулых — тры паліцыянты.

Мясцовая паліцыя ўдакладняе, што выбух адбыўся на ажыўленай плошчы ў шыіцкім раёне Садр. Па словах паліцыянтаў, падчас выбуху на плошчы было шмат вольнанаёмных рабочых.

Адказнасць за гэты выбух узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава".

Раней "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за два выбухі, якія адбыліся ў Багдадзе ў мінулую суботу. Іх ахвярамі сталі 28 чалавек.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі