"Прыбужжа" — трохразовы чэмпіён Беларусі па жаночым валейболе (фота)

Фінальныя гульні адбыліся 19 і 20 красавіка ў брэсцкім спорткомплексе "Вікторыя". Па выніках серыі (3:0) "Прыбужжа" атрымала перамогу над валейбалісткамі са сталіцы. Брэстаўчанкі сталі пераможцамі чэмпіянату краіны ў трэці раз за сваю гісторыю.



Трэцяе месца ў жаночым чэмпіянаце дасталося "Атланту" з Баранавічаў. За бронзавыя медалі каманда змагалася з мазырскай "Жамчужынай Палесся".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі