Прычынай аварыі на нафтаправодзе ў Рэчыцкім раёне названая расколіна

Расколіна ў трубе стала прычынай аварыі на нафтаправодзе “Унеча-Роўна” ў Рэчыцкім раёне. Пра гэта БелаПАН заявілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.  Спецыялісты займаюцца высвятленнем прычын яе з’яўлення. Аднак ужо цяпер выратавальнікі мяркуюць, што наўрадці яе выклікала незаконная ўрэзка. Незалежна ад прычынаў здарэння, Беларусь мае намер патрабаваць кампенсацыі ад расійскай кампаніі. 

Нагадаем, 14 лютага на 422-м кіламетры магістральнага трубаправода “Унеча-Роўна”, які належыць расійскаму прадпрыемству “Захадтранснафтапрадукт” (“Западнефтепродукт”), на плошчы каля 100 квадратных метраў разлілася дызельнае паліва.

Зладжаныя дзеянні супрацоўнікаў МНС, выратавальнай службы расійскай кампаніі, “Беларунафты” і экалагічных службаў не дазволілі паліву зубрудзіць Дняпро.

Адзначым, то за апошні год гэта ўжо трэцяя аварыя на трубаправодах “Захадтранснафтапрадукта” на тэрыторыі нашай краіны. Летась больш за 200 іх кіламетраў былі забароненыя да эксплуатацыі з-за празмернага зносу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі