Прыгажэйшых паштовак не было за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі – Трусаў
Віншаваць сваіх родных і сяброў з Калядамі і Новым годам на роднай мове заклікае грамадзян нашай краіны Таварыства беларускай мовы. У звароце адзначаецца, што «у год святкавання 125-гадовых юбілеяў
класікаў нашай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа і напярэдадні
200-годдзя Вінцука Дуніна-Марцінкевіча (23 студзеня 2008 года) гэта
будзе варты грамадзянскі ўчынак».
У інтэрв'ю Еўрарадыё старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што падобныя звароты звычайна знаходзяць водгукі ў грамадстве, нават у чынавенства. Таксама Трусаў адзначыў прыгажосць беларускіх паштовак:
«Такіх прыгожых паштовак, якія з'явіліся сёлета, не выпускалі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. І мы зараз заклікаем, каб народ менавіта на беларускіх паштоўках пасылаў па-беларуску віншаванні».
Паводле словаў Трусава, у канкурэнцыі беларускіх і расійскіх паштовак, сёлета перамагаюць айчынныя.