Прыхільнікі Бакіева захапілі адміністрацыю Джалалабадскай вобласці

Каля 300 прыхільнікаў былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева ўварваліся ў будынак адміністрацыі Джалалабадскай вобласці, перадае агенцтва "РИА "Новости". Яны сцвярджаюць, што пайшлі на гэта праз няздзейсненае патрабаванне вызваліць бліжэйшага паплечніка Бакіева, міністра абароны Бакыта Калыева. Адначасова з гэтымі падзеямі, на іншым канцы цэнтральнай плошчы горада ўдзельнікі мітынгу збілі Болата Шэрніязава, які выконвае абавязкі міністра ўнутраных спраў Кіргізіі. Яго аўтамабіль закідалі камянямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі