Прыход сапраўднай зімы ў Беларусь адкладаецца - Гідраметэацэнтр

Прыход сапраўднай зімы ў Беларусь пакуль адкладаецца. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Вось які прагноз на выхадныя дні яна агучыла:

“У бліжэйшыя выхадныя дні Беларусь апынецца на ўскраіне скандынаўскага антыцыклона. Будзе павышаны фон атмасфернага ціску. Надвор’е чакаецца спакойнае, воблачнае з праясненнямі, пераважна без ападкаў.

Толькі ў ноч на суботу месцамі на паўднёвым усходзе невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы 2-8 марозу, пры праясненнях у ноч на нядзелю да -10. А днём пераважна ад 0 да -5”.


Паводле словаў Вольгі Фядотавай, на наступным тыдні беларускія сіноптыкі пачнуць рабіць прагноз на навагоднія святы, але дакладны прагноз з’явіцца толькі за тыдзень:

“Тыя фактары, якія сфармуюць нам надвор’е на Новы год, яшчэ, як кажуць, не нарадзіліся. Таму тое, што нехта цяпер смела гаворыць, гэта на ўзроўні здагадак… Лепш трошкі пачакаць, няхай захаваецца нейкая інтрыга”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі