Прыпынена праца расійскай версіі Billboard
На афіцыйнай старонцы расійскага выдання часопіса Billboard з’явілася
інфармацыя пра прыпыненне яго працы. Рэдакцыя Billboard паведамляе: "Пачатак 2010-га года прынёс з сабою непрыемныя навіны. Рэдакцыя Billboard са смуткам паведамляе, што на сённяшні дзень наступны выпуск часопіса ў Расіі прыпынены. Вельмі неспрыяльная сітуацыя, якая склалася на рынку друкаваных выданняў у 2009 годзе, фінансавая нестабільнасць, агульнасусветны сістэмны крызіс «папяровай» прэсы, а таксама няўстойлівае становішча гуказапісвальнай індустрыі як у свеце ў цэлым, так і ў Расіі, сталі вызначальнымі фактарамі, пацягнуўшымі за сабой прыняцце такога няпростага рашэння. Апошнім нумарам расійскага выдання Billboard стаў, такім чынам, №11(31) за лістапад 2009 года. Праца інтэрнэт-сайта часопіса на дадзены момант таксама прыпыненая."
Афіцыйную заяву галоўнага рэдактара расійскай версіі Billboard Іллі Бутца можна прачытаць тут:
http://guruken.livejournal.com/1269335.html
Фота: www.yuga.ru
Афіцыйную заяву галоўнага рэдактара расійскай версіі Billboard Іллі Бутца можна прачытаць тут:
http://guruken.livejournal.com/1269335.html
Фота: www.yuga.ru