Прыпынена следства ў адносінах моладзевага актывіста Андрэя Цянюты

Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці прыпыніла следства ў адносінах моладзевага актывіста Андрэя Цянюты.  Нагадаем, хлопца падазравалі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Следства, распачатае ў верасні 2007 года, неўзабаве было прыпыненае, але пасля яго аднавілі. Цянюта мяркуе, што ў следчых не хапае доказаў яго “дэструктыўнай” дзейнасці.

“А пасля апошніх вызваленняў палітзняволеных спецслужбы не ведаюць, што са мной рабіць”, кажа ён.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі