Прышчэпку ад "свінога грыпу" ў Мінску атрымаюць 60 тысяч чалавек

У Мінску пачалася вакцынацыя супраць віруса грыпу А/H1N1, інфармуе БЕЛТА. Абарону ад "свінога грыпу" атрымаюць дзве групы работнікаў — медыцынскія спецыялісты, а таксама тыя, хто па сваёй прафесійнай дзейнасці займаецца забеспячэннем жыццядзейнасці гораду (работнікі транспарту, вода- і энергазабеспячэння ды інш.). Агулам плануецца прышчапіць 60 тысяч чалавек. Вакцынаваць супраць віруса пандэмічнага грыпу будуць жывой монавалентнай вакцынай расійскай вытворчасці "Інфлювір".

У канцы кастрычніка ў сталіцы работнікі гэтых катэгорыяў прайшлі бясплатную вакцынацыю супраць звычайнага сезоннага грыпу. Такім чынам, для іх хуткая вакцынацыя — другая па ліку.

Што ж датычыць вакцынацыі супраць грыпу А/H1N1 насельніцтва, то цяпер у Беларусі праходзіць рэгістрацыю яшчэ адна вакцына. Па выніках яе рэгістрацыі будзе прынята рашэнне пра платную імунізацыю ўсіх ахвочых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі