Першыя ў краіне прыўзнятыя пераходы абсталявалі ў Віцебску

Віцебская дзяржаўтаінспекцыя пераймае досвед краін Еўрасаюза. З мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў у Віцебску абсталяваныя першыя ў краіне прыўзнятыя пешаходныя пераходы.
Гэта звычайны пераход, але крыху прыўзняты, накшталт “ляжачага паліцэйскага”. Як паведамілі ў ДАІ, год таму такі пераход абсталявалі на адным з самых небяспечных перакрыжаванняў абласнога цэнтру. За год на ім не здарылася ніводнай аварыі.

Зараз прыўзнятых пераходаў у Віцебску ўжо сем.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі