Прысуд Раману Менцюку вынесуць заўтра

Сёння пачаўся разгляд справы Рамана Менцюка, які вясной гэтага года пратараніў пад Мінскам “жывы шчыт” з грамадзянскіх аўтамабіляў. Суд заслухаў сведкаў, а таксама самога віноўніка. Раман Мянцюк абвінавачваецца ў парушэнні Правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой цяжкія цялесныя пашкоджанні, а таксама ў кіраванні аўтамабілем у нецвярозым стане. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Сваю віну Мянцюк прызнаў. Як паведаміў Еўрарадыё Юрый Пашкевіч, адзін з пацярпелых, які выступіў сёння ў якасці сведкі, у сераду ў судзе адбудуцца спрэчкі бакоў. Пасля гэтага Менцюку будзе вынесены прысуд.

“Суддзя спытаў, як будуць праходзіць спрэчкі. Дзяржаўны абвінаваўца прапанаваў перанесці іх на заўтра, паколькі працэс распачаўся сёння а 10-й і цягнуўся да 16-й. Усе былі стомленыя. Такім чынам заўтра адбудуцца спрэчкі бакоў, і будзе вынесены прысуд”.


Юрый Пашкевіч адзначыў, што ўжо ў чацвер распачнецца суд на жонкай Рамана Менцюка Вольгай. Яе абвінавачваюць у перадачы машыны нецвярозаму.

Паводле артыкула Крымінальнага кодэкса, ёй таксама пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Праўда, на судзе Раман Мянцюк заявіў, што гвалтам адабраў машыну ў жонкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі