Прысуд журналісту Здзвіжкову вынесуць 18 студзеня

У пятніцу, 18 студзеня, у Мінскім гарадскім судзе будзе вынесены прысуд па справе журналіста Аляксандра Здзвіжкова. Нагадаем, суд закрыты для прэсы. Здзвіжкова абвінавачваюць у распальванні рэлігійнай варажнечы. У 2006 годзе ў газеце “Згода”, нумар якой ён падпісаў да друку, былі надрукаваныя карыкатуры на прарока Мухамеда з дацкай прэсы.

Па факце публікацыі была распачатая крымінальная справа. Нейкі час Здзвіжкоў хаваўся за мяжой, а быў арыштаваны ў лістападзе летась падчас прыезду ў Беларусь.

Аляксандр Здзвіжкоў абвінавачванняў не прызнае.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі