Прысуды палітычным лідарам і масавыя пратэсты: што там у каталонцаў?

Прысуды палітычным лідарам і масавыя пратэсты: што там у каталонцаў?

У Барселоне працягваюцца шматтысячныя маніфестацыі, якія пачаліся вечарам 14 кастрычніка. Услед за стыхійнымі маршамі ў сталіцы Каталоніі адбыліся сутычкі з паліцыяй. Праваахоўнікі ўжылі супраць маніфестантаў дубінкі — пацярпелі па меншай меры 130 чалавек. З-за пратэстаў было парушана авіязлучэнне і адменена больш за 140 рэйсаў у міжнародным аэрапорце, паведамляе Euronews.

З-за чаго пачаліся пратэсты?

Іспанскі Вярхоўны Суд прысудзіў дзевяцярых лідараў Каталоніі да вялікіх турэмных тэрмінаў. На 13 гадоў асуджаны былы віцэ-прэзідэнт Каталоніі Арыёль Жункерас. Яшчэ траіх абвінавацілі ў непадпарадкаванні, але да зняволення не прысудзілі.

Усе 12 палітыкаў і актывістаў адхілілі выстаўленыя ім абвінавачанні. Сярод іх — былы спікер парламента Каталоніі, былы кіраўнік каталонскага МУС, былы міністр юстыцыі Каталоніі і яшчэ шэраг міністраў рэгіянальнага ўрада.

У чым абвінавацілі лідараў Каталоніі?

Абвінавачваных асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу Іспаніі: за "публічнае выступленне (негвалтоўнае) супраць законаў або распараджэння ўладаў", за "нямэтавае выкарыстанне грошай з дзяржбюджэту" і за "непадпарадкаванне распараджэнням уладаў Іспаніі". Адначасова суд зняў з актывістаў высунутае пракуратурай абвінавачанне ў мецяжы — "спробе змяніць законы або межы краіны з ужываннем гвалту", якое пагражала 25-гадовым турэмным тэрмінам.

 У 2017 годзе лідары руху за незалежнасць Каталоніі правялі рэферэндум аб аддзяленні ад Іспаніі, які іспанскі Канстытуцыйны Суд прызнаў незаконным. 

Галасаванне суправаджалася сутыкненнямі з паліцыяй, у выніку чаго раненні атрымалі 893 пратэстоўцы і 431 прадстаўнік праваахоўных органаў. І хоць у рэферэндуме ўдзельнічалі ўсяго 43% выбаршчыкаў і не ўсе з іх галасавалі за незалежнасць, 27 кастрычніка 2017 года арганізатары галасавання абвясцілі суверэнітэт Каталоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі