“Прыёрбанк" спыніў выдачу крэдытаў у беларускіх рублях
Адзін з
найбуйнейшых банкаў Беларусі "Прыёрбанк" вырашыў часова спыніць
крэдытаванне насельніцтва ў беларускіх рублях. Па словах банкіраў, крэдытна-фінансавая сістэма функцыянаваць у
ранейшым рэжыме не можа.
Прадстаўнікі
банка тлумачаць сваё рашэнне неабходнасцю "ў наяўных умовах" зняць абмежаванне па крэдытнай маржы для
беларускіх банкаў, адпаведна зрабіць новыя крэдыты для прадпрыемстваў менш
даступнымі.
Аднак паводле неафіцыйных крыніц, гэта звязана з тым, што ў краіне
назіраецца недахоп валюты. Людзі бяруць выгадныя крэдыты ў беларускіх рублях, а
затым набываюць на іх долары і еўра, за якія потым купляюць неабходныя рэчы.