Прызы ад Пазьняка і Радыё Свабоды

Трэцяга чэрвеня ў Курапатах адбудзецца жалобная імпрэза, прымеркаваная да 20-й гадавіны выхаду ў газеце “Літаратура і мастацтва” артыкула Зянона Пазняка і  Яўгена Шмыгалёва “Курапаты — дарога смерці”. Менавіта тады беларусы і ўвесь свет даведаўся пра масавыя растрэлы камуністамі ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.  Да дваццатай гадавіны гэтай падзеі Радыё Свабода зладзіла конкурс “Маё фота — мае Курапаты”. Пра гэта Еўрарадыё распавяла  куратарка конкурсу Ганна Соўсь:

“Мы запрасілі грамадскім куратарам гэтага праекту “адкрывальніка” Курапатаў Зянона Пазьняка. Усяго на конкурс было даслана каля 250 здымкаў. Падчас гэтай жалобнай імпрэзы будуць уручаныя прызы пераможцам конкурсу ад Радыё Свабода і Зянона Пазьняка. Перамаглі 10 чалавек, якія атрымаюць кнігі Зянона Станіслававіча з ягоным подпісам, прыймачы і фотаапараты ад Радыё Свабода”.

Ганна Соўсь таксама паведаміла, што імпрэзу наведае тагачасны рэдактар “ЛіМа” Анатоль Вярцінскі і дачка расстралянага камуністамі беларускага паэта Тодара Кляшторнага Марыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі