Псіхолагі: папярэдняе тэставанне выпускнікоў - некарэктна

Як даведалася Еўрарадыё, каб здаць папярэдняе тэставанне, будучым юрыстам, эканамістам ды журналістам з рэгіёнаў прыйдзецца ехаць у Мінск. Бо Міністэрства адукацыі скінула тэсты універсітэтам Еўрарадыё вырашыла высветліць, як будуць выглядаць папярэднія тэсты, якія давядзецца прайсці выпускнікам школ, якія жадаюць стаць журналістамі, эканамістамі, юрыстамі, міжнароднікамі і спецыялістамі па дзяржаўным кіраванні. У Рэспубліканскім Цэнтры кантролю ведаў, які займаецца распрацоўкай усіх цэнтралізаваных тэставанняў, нам адказалі, што гэтымі тэстамі яны займацца дакладна не будуць.

Дэкан юрыдычнага факультэта БДУ Сяргей Балашэнка кажа, што учора на нарадзе ў Мінадукацыі, міністэрства пераклала ўсю гэтую працу на ВНУ:

Уся гэтая праца, якая мелася на ўвазе, перакладаецца на ВНУ. Яны самі мусяць вызначыць і сістэму, і парадак правядзеньня, і ўсё астатняе. Вось такая сітуацыя. І як гэта ўсё будзе адбывацца ва ўнівэрсітэце ( БДУ — прым. Еўрарадыё), мне пакуль цяжка сказаць. Кожная ВНУ будзе распрацоўваць гэтыя тэсты ці проста будзе ствараць камісіі на сумоўе.

Дэкан юрфака запэўнівае Еўрарадыё, што на наступным тыдні ВНУ павінны вызначыцца з тэстамі. Бо прафтэставанне пройдзе дзесьці ў красавіку.
Цікава, што напярэдадні намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук заявіў журналістам, што каб здаць папярэдняе тэставанне школьнікам з рэгіёнаў не прыйдзецца ехаць у Мінск. Аднак калі тэсты будуць прымаць універсітэты, гэта будзе невыканальнае абяцанне. Больш за тое, псіхалагічны тэст можна будзе здаць толькі ў адной ВНУ, таму з вызначэннем куды пайсці вучыцца трэба паспяшацца.

На пытанне, што здолее вызначыць такі тэст, кіраўнік камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч, прывёў прыклад якасці, патрэбнай юрысту – сумленнасць. Еўрарадыё вырашыла звярнуцца ў Рэспубліканскі цэнтр прафарыентацыі моладзі, які займаецца менавіта распрацоўкай тэстаў па прафесійных схільнасцях, і паспрабавала даведацца, ці магчыма вызначыць праз тэст сумленнасць чалавека.
Дырэктар Цэнтра Валянцін Лях гаворыць, што гэта ўсё умоўна:

Лях: “На сённяшні дзень выкарыстоўваецца класіфікацыя расійскага акадэміка Клімава, па якой вызначаецца пяць тыпаў чалавечых здолнасьцяў: чалавек-тэхніка, чалавек – знакавая сістэма, чалавек – мастацкі вобраз… Але гэта ўсё ўмоўна, то бок не дае стоадсоткавай гарантыі. Таму што ў гэтай пяціступенчатай сістэме па Клімаву шырокі дыяпазон, і чалавек можа і туды, і туды трапляць. Напрыклад, чалавек знакавай сістэмы – гэта можа быць настаўнік, можа быць матэматык-праграміст, можа быць і юрыст…”

Псіхолаг цэнтра Алена Чадовіч кажа, што высновы такога тэставання могуць быць некарэктныя:

Чадовіч: “У вас гэта выклікала пытанне. Гэта выклікае пытанне і ў нас, у псіхолагаў. Казаць пра тое, што пэўны тэст можа вызначыць сумленнасць і што, да прыкладу, у прафесіі журналіста толькі сумленнасць – адна з якасцяў мусіць быць – гэта не зусім карэктна і правільна”.

Дарэчы, на пэўныя спецыяльнасьці прафтэсты – штука далёка не новая:
“Таксама мы робім тэсты на розныя працоўныя спецыяльнасці і на педагогаў. Вы ж ведаеце, што ў нас часцяком педагогі такія, што іх нават на прыступкі школы пускаць нельга, не тое што да вучняў”.
Цікава, што спецыяльнасць педагог у спіс тых, да каго ставяцца асаблівыя патрабаванні, якраз і няма.

У інтэрнэце прафарыентацыйныя тэсты (такога кшталту, як праводзіць зараз Цэнтр прафарыентацыі моладзі) можна знайсці па адрэсе
http://www.proforientator.ru/tests/tests.html

Фота: zabej.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі