Птушкі-гітарысты скарылі Інтэрнэт і паехалі на гастролі(відэа)

Хітом месяца на відэасэрвісе YouTube стаў трэк запісаны птушкамі-гітарыстамі. Магчымасць праявіць сябе ў музыцы птушкам даў кампазітар з Францыі Сялест Бурзье-Мугено (Cеleste Boursier-Mougenot).

Кампазітар-эксперыментатар увесь час шукае ў музыцы штосьці новае і запісвае гукі неардынарнымі спосабамі. Для свайго новага твора ён выкарыстоўваў электрагітару і птушак - зебравых амадзінаў.

У выніку кампазіцыя заваявала неверагодную папулярнасць у карысталькінкаў Інтэрнэту. Акрамя таго, падчас сваіх гастроляў, з 27 лютага па 23 траўня 2010 году амадзіны даюць бясплатныя канцэрты ў лонданскім цэнтры мастацтваў Barbican.



Фота: harsmedia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі