Птушкі перакрыкваюць урбаністычны шум

Навукоўцы высветлілі, што гарадскія птушкі спяваюць уначы, спрабуючы такім чынам пераадолець урбаністычны гул. Так, самцы часта спяваюць у цёмны час сутак, каб прыгажосць голасу змаглі ацаніць самкі.

Сініцы ў Бельгіі пераходзяць на звыш высокія частоты. А, напрыклад, салаўі ў Нямеччыне сталі пець так гучна, што парушаюць еўрапейскія законы аб шумавым забруджванні.

Птушкі спяваюць у гарадах уначы не таму, што горад занадта асветлены, як меркавалася раней, а папросту таму, што ўдзень занадта шумна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі